Мы асуджаем гэты цынічны фарс.

*

Мы асуджаем гэты цынічны фарс, арганізаваны злачынным рэжымам АГ Лукашэнка пад маскай “выбараў”. 26 студзеня 2025 года беларусы будуць вымушаныя назіраць, як лукаўшызм працягвае сваё ганебнае існаванне пад маскай “дэмакратычных працэдур”. Гэта спешка – ясны сігнал аб паніцы і няўпэўненасці ў будучыні, якой ахоплены злачынны рэжым. Яны баяцца народнага гневу, баяцца свабодных і сумленных выбараў, якія непазбежна прывядуць да іх падзення. Заклікаем беларусаў у вымушанай эміграцыі не губляць надзеі і працягваць змагацца за сваю свабоду. Не паддавайцеся на прапаганду рэжыму, не верце ў фальшывыя абяцанні і маніпуляцыі. Мы заклікаем вас актыўна ўдзельнічаць у пратэстах, распаўсюджваць інфармацыю аб злачынствах рэжыму і аб рэальным становішчы спраў у Беларусі. Ваша адзінства і рашучасць – залог нашай перамогі. Упэўнены, што беларусы здольныя перамагчы злачынны рэжым АГ Лукашэнка. Мы будзем змагацца да канца, пакуль Беларусь не стане свабоднай і дэмакратычнай краінай. Прэс-служба партыі “Народная Грамада”, 23. 10.24

About The Author