Партыя Народная Грамада шчыра дзякуе СМІ, хто не страчвае сваю рэпутацыю і дзейнічае ў рамках журналісцкай этыкі.
Каманда партыі Народная Грамада знаходзіцца на сувязі з нашымі ваярамі.
Мы яшчэ раз падкрэсліваем сваю падтрымку нашым беларускім дабраахвотнікам, і гарантуем у выпадку неабходнасці ўсю дапамогу якая можа спатрэбіцца.
Мы настойліва просім журналісцкую супольнасць правераць інфармацыю, а ў выпадку чутлівасці пытання не ператвараць навіну ў хайп.
Лічым патрэбным акцэнтаваць увагу на тым, што ніякіх дзеяў скіраваных на распальванне варожасці ні палітычным, ні ваенным блокамі не здзяйсняліся і не здзяйсняюцца. Мы пакідаем права надаваць інфармацыю выключна ўдзельнікам тых працэсаў якія адбываюцца, як першай крыніцы.
Жыве Беларусь!🤍❤️🤍