Партыя Народная Грамада віншуе Літоўскую сацыял – дэмакратычную партыю з пераканаўчай перамогай на парламенскіх выбарах.
32 мандаты ў аднамандатных акругах – гэта бліскучы вынік, які сведчыць аб даверы літоўскага народа да вашай праграмы і вашых кандыдатаў.
Мы глыбока ўражаны вашай эфектыўнай работай, накіраванай на павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян Літвы, умацаванне дэмакратычных каштоўнасцей і развіццё супрацоўніцтва з суседнімі краінамі.
Мы высока цэнім вашыя намаганні па прасоўванні ідэі адзінай дэмакратычнай Еўропы.
Жадаем вам паспяховай працы ў новым скліканні Сейма, рэалізацыі амбіцыйных планаў і дасягненні дабрабыту для народа Літвы!
Прэс-служба “Народная Грамада”