Сёння дзень смерці, дзень забойства Рамана Бандарэнкі!

*

Сёння дзень смерці, ці, дакладней, дзень забойства Рамана Бандарэнкі! Трагічная падзея, якая ўзрушыла сэрцы мільёнаў беларусаў. Памятаю як у гэты дзень у 2020м годзе вечарам мы прызначылі Паніхіду ў Гродзенскім саборы і храм быў літаральна перапоўнены. Цэлы дзень на саборнай званніцы званіў звон у яго памяць і як знак вялікай трагедыі, як заклік да малітвы аб спыненні гвалту.
Сёння ў чарговую гадавіну смерці Рамана ўсіх , хто жадае і можа запрашаем далучыцца да малітвы памяці ў нашай віленскай беларускай царкве па адрасу BOKŠTO, 4 a 18й гадзіне! Памолімся як за Рамана, так і за ўсіх загінулых падчас мірных пратэстаў і за людзей, закатаваных у беларускі турмах! Вечная ім памяць!

About The Author