Сустрэча з Ціханоўскім і Статкевічам ля Камароўкі. ФОТАРЭПАРТАЖ

Сустрэча ля Камароўскага рынку ў Менску была анансаваная за некалькі дзён да правядзеньня. Яе арганізатарамі сталі блогер Сяргей Ціханоўскі і палітык Мікола Статкевіч, да якіх таксама далучылася прадстаўніца БХД Вольга Кавалькова.

Паставіць свае подпісы за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай і Уладзімера Няпомняшчых прыйшлі сотні людзей, чарга жадаючых расьцягнулася ад уваходу на рынак да мэтро ля плошчы Якуба Коласа, гэта некалькі соцень мэтраў. Прапануем вам наш фотарэпартаж адтуль.

 

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА