Прысуд Статкевічу

14 снежня ў СІЗА-3 Гомеля абвясцілі прысуд у справе палітыкаў Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча, блогераў Уладзіміра Цыгановіча і Ігара Лосіка ды чальцоў каманды Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 года Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова.

Як паведамляе БелТА, Сяргея Ціханоўскага пасадзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сакаву і Папову – прысудзілі па 16 гадоў калоніі.

Цыгановіч і Лосік асуджаныя да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Мікалая Статкевіч – да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыма.

Адвакаты ўсіх падсудных далі падпіску аб неразгалошванні, таму невядома, якое пакаранне запрошваў пракурор для кожнага з абвінавачаных.

Вядома, што Мікола Статкевіч адмовіўся браць удзел у судзе; такім чынам, Статкевіча судзілі без ягонай прысутнасьці.

Абскардзіць судовае рашэнне можна праз абласны суд у Вярхоўным судзе. На гэта ёсць 10 дзён.

Працэс у гэтай справе быў закрытым і цягнуўся 173 дні, а следства – больш за год. У залу суду пускалі толькі абвінавачаных, адвакатаў, суддзю, пракурора і супрацоўнікаў дзяржаўных медыяў. Сваякам дазволілі прысутнічаць толькі на вынясенні прысуду.

Падчас працэсу быў зменены суддзя – замест Мікалая Бакунова, які быў на пачатку, прысуд выносіў Мікалай Доля.

Палітвязняў судзілі арганізацыю масавых пратэстаў, якія адбываліся ў Беларусі ў 2020 годзе, хоць іх затрымалі яшчэ нават да выбараў. Ні праваабаронцы, ні родныя ўсіх шасці абвінавачаных не ведалі, якія абвінавачанні ў выніку выставіў фігурантам справы пракурор.

 

https://belsat.eu/news/14-12-2021-u-gomli-vynesli-prysud-u-sprave-tsihanouskaga-statkevicha-losika/

 

About The Author