Вячка Касінер: Сістэма зрывае сваю злобу і бясьсільле на прадстаўніках этнічнай меньшасьці

Пакуль усі са спачуваньнем сочаць за пахаваньнем служкі дыктатуры, дзяржава і МУС падаецца знайшлі сабе новых ворагаў.

Камароўскі рынак, некалькі амапаўцаў пакуюць у машыну без апазнавальных знакаў жанчын ромаўскай знешнасці.

Жанчына побач кажа, што гэта нешта накшталт аблавы на вулічны гандаль. Але нікога, акрамя ромаў пры нас не затрымлівалі.

Безумоўна, гэта звязана з папярэднімі падзеямі на Магілёўшчыне. Сістэма зрывае сваю злобу і бясьсільле на прадстаўніках этнічнай меньшасьці.

Калі ласка, распаўсюджвайце інфармацыю, бо мы не ведаем, што зараз будзе адбывацца з гэтымі людзьмі ў аддзяленьні. Магілёўскіх ромаў зьбівалі і катавалі.
Мажліва інфармацыя дойдзе да сваякоў і нехта зможа даведацца пра лёс людзей.

Таксама паведамляйце пра ўсі выпадкі перасьледу з боку дзяржавы па этнічным ці нацыянальным прызнаку. Мы павінны змагацца з цемрашальствам рэжыму, бо заўтра будзем наступнымі ў спісе незаўгодных.

Ніякіх рас, нацыянальнасьцей і межаў!

About The Author