Як яны працуюць.У мінулую пятніцу раніцай нечакана раздаўся званок з незнаёмага літоўскага нумара. С…

*

Як яны працуюць.

У мінулую пятніцу раніцай нечакана раздаўся званок з незнаёмага літоўскага нумара. Спакойна ўключыў. На тым канцы пачулася нейкая мітусня, шолахі. Потым прагучала: “Яўген Сяргеевіч — гэта Святлана Георгіеўна”. Нечакана.

Размова пачалася з прапановы зняць партыйную заяву аб арганізацыі Круглага Стола для ўсёй апазіцыі. Але форма была грубаватая, хутчэй патрабаванне. Пасля маіх пярэчанняў прагучала пажаданне перадаць прывітанне Георгію Рамановічу (Дзмітруку) і рэзкае заканчэнне размовы. Як бы раней сказалі — “апанент кінуў слухаўку”.

Вядома, гэта выклікала лёгкі шок і жаданне неяк адказаць на грубіянства. Адзіны сумнеў выклікаюць шумы ў пачатку размовы. Як быццам уключылі запіс. Узнікае жаданне праверыць, ці сапраўды тэлефанавала Ціханоўская, а ўжо потым неяк рэагаваць.

Праверка з дзвюх незалежных крыніц паказала, што гэта пранк. Але невядомыя, не дачакаўшыся скандалу, сталі самі пісаць у некаторыя беларускія апазіцыйныя каналы ад імя сябраў партыі НГ і агучваць гэтую інфармацыю. Але ж нашыя сябры партыі не ведалі аб гэтым (без праверкі)!

Камусьці вельмі трэба падставіць Народную Грамаду. Прымусіць займацца не паўсядзённай працай, а разборкамі. На вайне як на вайне. Няма страхоўкі ні ад якой подласці.

Беражыце сябе.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА