11.10.2024г. у Вільні на плошчы Кудзіркі пройдзе акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі Пачатак а 12:00 гадзіне. Далучайцеся!

*

У Вільні на плошчы Кудзіркі пройдзе акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі

Пачатак а 12:00.

У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца вялікая колькасць беларусаў, якія прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідар “Народнай Грамады” Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, а таксама не менш як 8 партыйцаў.

Мікалай Статкевіч ужо 1587 дні пад вартай, больш за 1,5 гады ў рэжыме інкамунікада. Яго пераслед – яркае сведчанне жорсткасці і нечалавечнасці, лукашызму.

“Мы павінны паказаць рэжыму лукашэнкі, што мы не змірымся з несправядлівасцю! Далучайцеся да акцыі ў Вільні і дайце знак усім палітвязням, што яны не пакінуты ў бядзе”, — заклікаюць беларусы Вільні.

Статкевіч на мітынгу супраць размяшчэння расейскай авіябазы ў Беларусі. 2015 год.

About The Author