13-ты ваяр

 «13 – мое любимое число. Если занимаюсь спортом – бегу 13 километров. Если делаю упражнения – делаю 13 раз. Поэтому я очень хорошо отношусь к этому числу – хоть и говорят, что это несчастливое число. Один из священников мне как-то сказал: «А у нас 13-е число – Богом данное!». Я говорю: «Ну и слава Богу!»
А. Лукашенко.

“Ты не выбирал
Место для рождения
Так карта легла
Карма-рок
Среди фаворитов
Пёс-призрак, привидение.
Номер тринадцать
Underdog “
С.Міхалок.

На мой погляд, у Беларусі ёсць 12 сілавых структураў, на якіх трымаецца рэжым Лукашэнкі. У гэтым артыкуле мы і паспрабуем разгледзіць ролю і уплыў кожнай з іх на сітуацыю ў Беларусі, іх месца ў іерархіі лукашызму.
На мой погляд, самых моцных сілавых структураў у Рэспублікі Беларусь тры: гэта Служба бяспекі прэзыдэнта, Аператыўна-аналітычны цэнтр, і Савет бяспекі.

1.Служба бяспекі прэзыдэнта павінна займацца аховаю жыцця Аляксандра Лукашэнкі. Кажуць, што ў яе уваходзяць тысячы агентаў, што ў дзесяткі разоў больш чым у аналагічных спецслужбах якія ахоўваюць кіраўнікоў дэмакратычных краін. Служба бяспекі Лукашэнкі гэта спецслужба якая кантралюе ўсю тэрыторыю краіны,а таксама зьяўляецца трамплінам для многіх яе кіраўнікоў ва ўладу. Так, напрыклад, У.Наумаў займаў пост міністра унутраных справаў, Л.Ерын узначальваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Г.Невыглас быў старшынёй Савета бяспекі і главою адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, Ю.Жадобін старшынёй КДБ, главою Савета бяспекі, міністрам абароны, а А.Паўлючэнка узначальвае Аператыўна-аналітычны цэнтр. Выконваючым абавязкі кіраўнкіа ААЦ таксама быў і намеснік Паўлючэнка Д.Шахраеў які цяпер у сваю чаргу і узначальвае асабістую ахову дыктатара.

2. ААЦ быў утвораны ў 2008г. камандаю Віктара Лукашэнкі. Дадзеную маладую спецслужбу стваралі для таго каб яна каардынавала дзеянні ўсіх астатніх спецслужб, была над імі, а таксама займалася інтэрнэтам. Свайго роду беларускага АНБ. Што цікава, да гэтага каардынатарам спецслужбаў быў Савет бяспекі. Першым кіраўніком ААЦ быў цяперашні кіраўнік КДБ В.Вакульчык, які потым стаў і першым кіраўніком яшчэ адной новай спецслужбы Беларусі – Следчага камітэту. Гэта сведчыць аб тым, што спадар Вакульчык зьяўляецца адным з найбліжэйшых фаварытаў старэйшага сына дыктатара, Віктара. У 2017 быў зняты са сваёй пасады кіраўніка ААЦ С.Шпегун і дадзеную спецслужбу узначальвалі ахоўнікі самога Лукашэнкі: Шахраеў і Паўлючэнка. Гэта можа сведчыць аб тым, што “ахоўнікі” і “аналітыкі” паміж сабою канкуруюць за ролю спецслужбы нумар 1.

3.Савет бяспекі быў утвораны ў 1994 пад бліжэйшага паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана каб кантраляваць усе беларускія спецслужбы. Да 2008г дадзеная структура была пад уплывам пана Шэймана (у 2000г. ён перайшоў на пасаду гепракурора замест Бажэлкі які спрабаваў яго арыштаваць у сувязі са знікненнямі вядомых беларускіх палітыкаў В.Ганчара і Ю.Захаранкі, а ў 2004-2006 узначальваў адміністрацыю дыктатара, але дэ-факта і У.Латыпаў і Г.Невыглас, на мой погляд, былі ягонымі людзьмі) пакуль пасля вядомага тэракту ў Мінску (у якім многімі падазраецца старэйшы сын дыктатара В.Лукашэнка)частка ягоных функцый не перайшлі да ААЦ, а наступныя кіраўнікі савету (Жадобін, Мальцаў, Межуеў,Зась) мелі значна меньшую ўладу чым іх грозны папярэднік. Далей можна вылучыць наступную пяцёрку такіх сілавых структураў якія займаюцца следствам, затрыманнямі, арыштамі, і іншымі рэпрэсіямі супраць беларускіх грамадзянаў: Следчы камітэт, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Гепракуратура, і Міністэрства унутраных справаў.

4. Следчы камітэт быў утвораны для таго как ураўнаважыць ментоў,чэкістаў, пракурораў, і кантралёраў, быць па-над імі пры гэтым адняўшы многія іх функцыі. Не выпадкова, ягоным першым кіраўніком стаў адзін з бліжэйшых паплечнікаў Віці: В.Вакульчык. Але, як сцвярджаюць, што ён па факту стаў проста адной са спецслужбаў у гэтай “пяцёрцы” так і не стаўшы спецслужбай нумар 4 у Беларусі.

5. Камітэт дзяржкантролю – галоўны страх любога чыноўніка лукашысцкай Беларусі. Ягоны кіраўнік у 2000-2006гг. А.Тозік разам з старшынёй КДБ Ерыным (у саюзе з В.Шэйманым) ў лютым 2004 заваліў галоўнага заўхоза прэзыдэнта Г.Жураўкову якая была сяброўкаю жонкі дыктатара Галіны і адначасова яго палюбоўніцы І.Абельскай (маці Колі) і сябрам, на той момант ужо апальнага ў РФ, В.Чарнамардына. Але потым і сам Тозік паў у барацьбе з В.Шэйманам. Наступны кіраўнік спецслужбы Зянон Ломаць быў фізычна пабіты чэкістамі, але ў выніку разборак паў такі не ён, а кіраўнік КДБ С.Сухарэнка, што паказвае на вялікую ролю Камітэту дзяржкантролю ў лукашысцкай іерархіі сілавікоў. Разам з наступным кіраўнікоў КДК А.Якабсонам дыктатар не аднойчы “ператрахіваў” чыноўнікаў. Цяпер гэтую пасаду займае Л.Анфімаў.

6. Камітэт дзяржаўнай бяспекі зьяўлецца моцным сераднячком у іерархіі лукашысціх спецслужбаў, цвёрдымі троечнікамі постсавецкага рэжыму. Дадзеная спецслужба была ўзята пад крыло Саўбезу у 1994г. Да гэтага кіраўнік КДБ Э.Шыркоўскі мог спакойна праслухоўваць нават тагачаснага прэмьер-міністра Беларусі В.Кебіча (пра гэта ёсць у мемуарах беларускага дыпламата П.Краўчанкі). Але з прыходам эпохі лукашызму “усемагутнай какнторы” такі падрэзалі крылышкі. У 2000г. тагачасны кіраўнік спецслужбы У.Мацкевіч разам з гепракурорам А.Бажэлко выступілі супраць тагачаснага сактара Савета бяспекі В.Шэймана і палі яго ахвярамі. У 2007 П.Сухарэнка паў ад рукі пабітага ім кіраўніка Дзяржкантролю З.Ломаця, а далей спецслужбу ўзялі пад кантроль людзі В.Лукашэнкі: В.Зайцаў і В.Вакульчык.

7. Генпракуратура у асноўным успрыймаецца ў такой вечнай барацьбе : менты не любяць “белых каўнерыкаў” чэкістаў, а чэкісты “тупых мянтоў”. А пракурораў не любяць і першыя і другія бо яны паўсюль правяраюць і надзорнічаюць. З 1996г дадзеная структура згубіла сваю ролю калі тагачасны яе кіраўнік В.Капітан мог змагацца супраць А.Лукашэнкі. Да гэтага супрацьстаяў будучаму дыктатару і В.Шаладонаў. Наступным начальнікам пракурораў быў А.Бажэлка які быў заменены на свайго апанента В.Шэймана. Наступныя кіраўнікі Гепракуратуры П.Міклашэвіч, Р.Васілевіч, А.Канюк былі звычайнмі марыянеткамі дыктатара.

8. Міністэрства унутраных справаў калісці ў Беларусі на роўных з КДБ гуляла ў палітычныя гульні. Так, У.Ягораў разам з Э.Шыркоўскім у 1993-1994 падтрымлівалі старшыню вярхоўнага савету С.Шушкевіча у яго барацьбе з прэмьер-міністрам Кебічам, а ў 1994-1995г Ю.Захаранка спрабаваў быць самастойным і жыць па закону,а не па паняціям.Усе наступныя кіраўнкі МУС былі дыктарскімі цацкамі, таму будзе больш цікавым проста разгледзіць іх месца у лукашысцкай парашы. Прабачце, у трона. Ю.Сівакоў у цывілізаваных краінах лічыцца бандытам і падазраецца ў забойствах беларускіх палітыкаў. У.Навумаў выйшаў з аховы “вялікага князя” і усталяваў свайго роду рэкорд знаходжання на пасадзе галоўнага мусара Беларусі: 9 год. З кім ён ваяваў акрамя беларускіх грамадзянаў? Пагаворваюць ён вельмі моцна радаваўся калі ў 2007г знялі з пасады старшыні КДБ С.Сухарэнку, то бок як бачым з КДБ у ахоўніка былі адносіны не вельмі. Далейшым босам у міліцыянтаў быў А.Куляшоў які “праславіўся” разгонам Плошчы ў 2010г, а таксама масавымі затрыманнямі падчас “маўклівых акцый” летам 2011г. Яго спадкаемца І.Шуневіч бадай што самы скандальны персанаж на гэтай пасадзе.Трансвестыт (пераапранаецца ў форму НКВД), удзельнік гей-парадаў (пасля ягоных гамафобных заяваў на ўсёй Планеце актывісты ЛГБТ прыносяць на свае мерапрыемствы ягоны партрэт), і проста садыст (арганізоўваў катаванні вязням Плошчы 2010 калі узначальваў следчы адддзел у КДБ). Працаваў у КДБ у часы В.Зайцава, па ўсёй верагоднасці зьяўляецца чалавекам В.Лукашэнкі.

Далей у нашым спіску ідуць меньшыя па сваёй значнасці спецслужбы такія як кантралёры мяжы: пагранічнікі і мытнікі. Пачнем з першых.

9. У пагранвойсках служылі і грамадзянін А.Лукашэнка,і грамадзянін В.Лукашэнка. Асаблівай элітаю лічыцца брэсцкі пагранічны атрад дзе і служылі вышэй названыя персанажы. Калісці, яшчэ ў савеція часы, пагранічнікі падпарадкоўваліся КДБ, але на пачатку 1990-ых людзі В.Кебіча зрабілі з іх асобны ворган які нават мог праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы на тэрыторыі рэспублікі. Гэта не вельмі спадаблася міліцыянеру У.Ягораву і чэкісту Э.Шыркоўскаму і яны сталі абапірацца на С.Шушкевіча ў абароне сваіх інтарэсаў ад В.Кебіча за што і былі зняты са сваіх пасадаў. Кебіч спачатку прыбраў іх, а потым дабраўся і да самога Станіслава Станіслававіча. Пагаворваюць, яго таранам быў дэпутат Лукашэнка, які ў сваю чаргу стаў потым сам таранам Л.Сініцына, Д.Булахава, В.Ганчара (так званыя “маладыя ваўкі”) супраць Кебіча. Зрэшты міліцыянт Ягораў пабываў ў 1994-1995 старшынёй КДБ і пры Лукашэнку. А пачалося ўсё з вайны міліцыі і чэкістаў супраць пагранцоў… А “маладымі ваўкамі” цяпер называюць менавіта каманду Віктара Лукашэнкі. Якія вядомыя сілавікі выйшлі з пагранічнага камітэту? Гэта і вышэйузгаданы Г.Невыглас (да 2000г. быў намеснікам старшыні Пагранвойск), і В.Зайцаў (быў першым намеснікам Пагранічнага камітэту). А.Паўлоўскі быў на чале пагранцоў аж 11 год: з 1996 па 2007г, а вось І.Рачкоўскі паў у 2012 з-за “шведскага Руста” падчас “плюшавага дэсанту”.

10. Сярод мытнікаў не шмат вядомых персанажаў, да таго ж яны вельмі часта арыштоўваюцца дзесяткамі падчас розных карупцыйных скандалаў. Свайго роду “хлопчыкі для біцця” для іншых спецслужбаў краіны. 11. Міністэрства абароны ніколі ў эпоху лукашызму не гуляла вялікай ролі. У ім не было а ні маршала Тухачэўскага а ні маршала Жукава для вялікіх палітычных гульняў і інтрыгаў. Але ў апошні час менавіта людзі з гэтай спецслужбы ўзначальваюць Савет бяспекі (што сведчыць альбо аб зніжэнні ролі Савета бяспекі, пераходу яго фунцый да ААЦ, альбо наадварот пра узрастанне ролі арміі ў Беларусі) С.Зась і А.Межуеў. 12.Яшчэ варта, на мой погляд, узгадаць транспартную інспекцыю. Менавіта транспартнікі зьяўляюцца галоўнымі шэрыфамі на беларускіх дарогах, менавіта яны (разам з пагранічнкамі, мытнікамі і даішнікамі) галоўныя ворагі дальнабойшчыкаў падчас выправаў па гэтай афшорна-транзітнай тэрыторыі, што прыналежыць сямье Лукашэнка.

А 13 ваяром зьяўляецца сам “беларускі генералісімус” А.Лукашэнка. Ну і ягоны дарадца па нацыянальнай бяспецы сын Віктар. p.s. Усе беларускія сілавікі, як і сам “бацька”, вельмі любяць спорт.Так, напрыклад, федэрацыю хакея узначальвалі У.Наумаў і І.Рачкоўскі, Г.Невыглас крышаваў футбол, В.Зайцаў і В.Вакульчык – біятлон, былы галоўны ахоўнік дыктара Ю.Бародзіч хакейны клуб Дынама-Мінск…
А. Круткін, 09.01.2019.

About The Author