Рухавіком прагрэсу з’яўляецца эмансіпацыя.
Якая-небудзь сацыяльная група, адчуваючы сабе ўжо досыць моцнай (а дагэтуль ідзе перыяд нарошчвання “мускулатуры”), прыходзіць і заяўляе аб сваіх правах.
Калі браць Заходнюю цывілізацыю, то можна, вельмі умоўна, канешне, гэты працэс паказаць наступным чынам:
1. Дамагаецца сваіх правоў буржуазія. 2. Змагаюцца за свае правы яўрэі. 3. Пачынае біцца за свабоду пралетарыят. 4. Просяць роўных правоў і магчымасцей жанчыны. 5. У ЗША афраамерыканцы дамагліся роўнасці. 6. Пратэстуе моладзь (1968 г. Парыж, рухі хіппі, рок-н-ролл і г.д.) 7. Пачалі атрымоўваць роўныя з астатнімі правы гомасэксуалы. 8. На сённяшні дзень атэісты вядуць баі супраць клерыкалізацыі ды цемрашальства.
Гэты працэс, хутчэй за ўсё, бясконцы. У будучыні, магчыма, будуць за раўнапраўе змагацца прадстаўнікі штучнага інтэлекту, робаты і гэтак далей.
А.Круткін, 21.05.2015.