Алесь Круткін: Я хоць і не Мустафа Найем…

Я хоць і не Мустафа Найем, але маю тут каля 2 тысяч сяброў. Дык вось. Калі б улада здзеквалася над месцам дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій у Эстоніі, Латвіі, Літве, Украіне, Малдове, Арменіі, альбо Грузіі -гэтую ўладу скінулі б ужо праз 24 гадзіны. Калі б улада так вычваралася ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, альбо Румыніі – ёй бы быў Флюгегехаймен у той жа самы дзень.
Беларусы баяцца не тое, што выйсці на акцыю пратэсту, але нават зрабіць рэпост. 
Так вось. 15 красавіка. У 18:00. Каля адміністрацыі псеўдапрэзыдэнта Беларусі будзе акцыя-малебен супраць зносу крыжоў у Курапатах. Я атэіст, але там буду. 
Украінцы шлі пад кулі бо не сцыкуны, але калі вы, грамадзяне Беларусі, баіцеся нават зрабіць рэпост, то свабода будзе толькі праз 100 год.
На гэтым у мяне ўсё. 15 КРАСАВІКА, 18:00, АДМІНІСТРАЦЫЯ ЛУКАШЭНКІ, КАРЛА МАРКСА 38.

About The Author