Улёткі на вуліцах Баранавіч: Скажы НЕ дэкрэту №1
На цэнтральных вуліцах Баранавіч зноў з’явіліся ўлёткі ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Улёткі з кароткім тэкстам: “Да колі цярпець? Скажы НЕ дэкрэту №1” заклікаюць жыхароў горада не забываць пра пятлю на шыі беспрацоўных у выглядзе пераробленага дэкрэта №3. Дэкрэт №1 таксама супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, як і яго сабрат дэкрэт №3, кажа каардынатар партыі…