У Баранавічах з’явіліся ўлёткі ад Народнай Грамады

У Баранавічах, у цэнтры горада, з’явіліся ўлёткі ад Народнай Грамады. Народная Грамада выступае за тое, каб у беларускім грамадстве адбыліся перамены да лепшага, бо на дадзены момант беларусы пазбаўлены магчымасці паўздзейнічаць на тое, што адбываецца ў краіне. Людзі падаўлены, партыі разгромлены, чыноўнікаў прызначаюць на іх пасады па прынцыпе лаяльнасці, кажа каардынатар Народнай Грамады па Берасцейскай вобласці Аляксандр Швед:

– Дзяржава ператварылася ў той механізм, які абслугоўвае аднаго чалавека. Мы, сацыял-дэмакраты з Народнай Грамады, хочам паставіць гэтую ўладу пад кантроль народа, зрабіць яе празрыстай, адказнай за ўсё, што тут ёсць. Дзяржаўныя служачыя любога рангу – гэта толькі наёмныя работнікі, а не феадалы.

Тым часам чыноўнікі атрымліваюць за свае паслугі народныя грошы. Таму павінны быць пазбаўлены ўсіх прывілегій і льгот. А іх заробак павінен быць прывязаны да сярэдняга па рэгіёне. Такі свой пасыл дасылаюць грамадоўцы да жыхароў Баранавіч.

Чытай больш на: Радыё Рацыя