Беларускае слова года — «інкамунікада»
Гэты тэрмін азначае поўную ізаляцыю ад знешняга свету і, на жаль, дакладна апісвае становішча многіх палітвязняў у краіне. Сярод іх Мікалай Статкевіч — ад яго няма вестак ужо 665 дзён.
У галасаванні за «слова года» ўзялі ўдзел каля 1500 чалавек. Апытанне правялі «Радыё Свабода» разам з моваведамі і незалежнымі журналістамі. «Інкамунікада» набрала 26,5% галасоў.