Мікалай Статкевіч: Свіння не вырашае
Лукашэнка так доўга трымаўся ва ўладзе толькі дзякуючы расійскаму фінансаванню свайго рэжыма. Думаў, што гэта вечная халява, бо ўзамен Крэмль патрабаваў, па яго меркаванню, толькі нейкую “драбязу” – знішчыць беларускую мову, пераследаваць патрыётаў, прапагандаваць рускі мір у сілавых структурах, аддаць Маскве стратэгічна важную газаправодную сістэму ды тэлевізійную прастору. Мабыць, і свіння думае, што гаспадары кормяць…