Чарговая спроба ўлады ўвесці дадатковыя паборы з беспрацоўных пераканаўча сведчыць пра антынародную сутнасць правячага рэжыму. Віну за правальную эканамічную палітыку, якая і прывяла да беспрацоўя, рэжым хоча перакласці на плечы саміх беспрацоўных.
Патрабуем адмены незаконнага “дармаедскага” дэкрэту, незаконных пабораў! Значна больш за капейкі ад беспрацоўных бюджэт краіны можа атрымаць ад скарачэння шматтысячный хеўры чыноўнікаў ды “праваахоўнікаў”, першыя з якіх толькі і робяць, што крадуць ды хабарнічаюць, а другія ахоўваюць іх разам з іх палацамі і лімузінамі ад народнага гневу.
Рада БНК папярэджвае: калі антынародны “дармаедскі” дэкрэт будзе ўведзены ў дзеянне, мы заклічам людзей да дзейснай абароны іх канстытуцыйных правоў. Мы будзем дзейнічаць рашуча, зыходячы з таго, што незаконныя дэкрэты, незаконныя паборы – злачынства ўлады, скіраванае супраць народа.
Уладу – народу!
Жыве Беларусь!
Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса
20.12.2018, г.Мінск