Марына Адамовіч: Запрашаем журналістаў паглядзець на дурасць нашых уладаў

На перадвыбарны пікет Валянціна Троцкага, сябрам ініцыятыўнай групы якога я маю гонар быць, на плошчы Свабоды у Мінску ўчора двойчы прыбягаў старшыня акруговай камісіі №105. Патрабаваў зняць са стэнда надпіс «Лукашенко должен уйти”, палохаў “вызвать спецов” (тыя – “в гражданской форме одежды” – з’явіліся, але тусілі збоку).
А сёння Валянціну патэлефанавалі і запрасілі на паседжанне акруговай камісіі. Хаця ні такой працэдуры, як выклік на камісію, ні, тым больш, адмены рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнню ў кандыдаты законам не прадугледжана. Гэта ўсё потым, калі кандыдат зарэгістраваны, яго можна палохаць “папярэджваннямі” ці “зняццем”. А пакуль – не.
Абсалютна не сакрэт, што “выбарчае” шоу апошнім часам прызначана нашымі ўладамі найперш для заходніх гледачоў. Дэманстрацыя, так бы мовіць, “лібералізацыі”, “шматветарнасці” і, страшна сказаць, “дэмакратызацыі”. Насамрэч, каб падкінулі грошай ды Пуціну “самастойнасць” прадэманстраваць.
Вось я і думаю, якое чарговае глупства падрыхтавалі нашы “служыцелі закона”? Якую яму пад сябе капаюць? Як дапамогуць сваім новым еўрапейскім сябрам патлумачыць сваім ўрадам нашы новыя/старыя “паляпшэнні”?

Збор подпісаў за вылучэнне чалавека, пра якога вядомы толькі яго “партрэт” і прозвішча, і ніяк не пазначаная пазіцыя – гэта, канешне, зручна. Для ўлады.
Але, нават у адсутнасць выбараў у несвабоднай краіне пазначыць сваю пазіцыю, як гэта зрабіла Народная Грамада, нармальна і годна. А як яшчэ?
Знайсці ў гэтым абразу? Ну, няхай паспрабуюць. Вельмі дапамогуць “прызнанню” новапрызначанай палаткі на Захадзе. Бо на тым самым Захадзе апазіцыя, якая не крытыкуе ўладу і не патрабуе яе змены – нонсэнс.

А тут – відавочная і грубая падробка пад “выбары”.

Карацей, да чаго гэта я? Паседжанне камісіі адбудзецца заўтра, 11 верасня, у 17.00 на Мельнікайтэ,6, пакой 213. Запрашаем журналістаў паглядзець, якую чарговую дурасць нам рыхтуюць улады.

About The Author