Мікалай Статкевіч: Выбараў няма – гэта выбарчы цырк

Паездкі Аляксандра Лукашэнкі па прадпрыемствах, сустрэчы з людзьмі, удзел ў суботніку, а 9-га траўня у будучым парадзе – гэта і ёсць перадвыбарчая агітацыя. Усюды без маскі для дэманстрацыі бясстрашша перад каронавірусам, каб паказаць, што ён поўнасцю здаровы ў свае амаль 66, што можа і надалей трымаць прэзідэнцкае стырно ў руках. Для таго, каб падмацаваць правільнасць курсу падчас пандэміі каронавірусу, сапраўдныя вынікі хваробы замоўчваюцца.

Нягледзячы на адсутнасць выбараў у краіне, дэмакратычны блок не павінен проста назіраць. Патрэбна скарыстацца ў перадвыбарчы перыяд легальнай працай з людзьмі, кажа пра выбары лідар партыі “Народная Грамада” Мікалай Статкевіч:

– У нас будзе месяц адноснай свабоды для збору подпісаў. Гэты месяц збору подпісаў будзе месяцам свабоды і мы павінны ім скарыстацца. „Народная грамада” 20-ць мітынгаў правяла ў 20-ці гарадах краіны падчас збору подпісаў. Зараз мы ўжо хочам у межах Беларускага нацыянальнага кангрэсу вылучыць, як мінімум, 30 кандыдатаў пратэстаў.

Паводле Мікалая Статкевіча, цяпер Лукашэнка не мае рэсурсаў для ўтрымання ўлады. Задача дэмакратычнага блоку – непазбежны выбух, які здарыцца, скіраваць у патрэбны бок, каб не даць магчымасці з’явіцца чарговаму Лукашэнку.

Беларускае Радыё Рацыя

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА