27 лістапада называюць Днём Герояў. 99 гадоў таму ў гэты дзень Случчына паўстала за незалежнасць Беларусі. Простыя сяляне сфармавалі два палкі і месяц стрымлівалі націск бальшавіцкіх войскаў.
Менавіта 27 лістапада найбольш заслугоўвае быць дзяржаўным святам – Днём абаронцаў Айчыны.
Віншую патрыётаў з Днём Герояў!
Жыве Беларусь!