Паклонімся жанчынам Беларусі // Акцыя памяці на Дзень Перамогі

8 мая, у гадавіну завяршэння другой сусветнай вайны ў Еўропе, на сталічных Вайсковых могілках адбылася традыцыйная мемарыяльная цырымонія ўшанавання памяці салдат, загінуўшых пры вызваленні Мінска ад гітлераўцаў. Падчас мерапрыемства Мікалай Статкевіч, даў каментар для жаночай арганізацыі Народнай Грамады.

Беларусь недарэмна называюць жаночай краінай. Так гістарычна склалася, что Беларусь прайшла страшэнныя войны, у якіх гінула большасць насельніцтва. Гінулі са зброяй у руках мужчыны, якія баранілі свой дом, сваю сям’ю, сваю жанчыну. Гэта паўплывала на псіхалагічны характар беларускай нацыі.

 
Беларусы-мужчіны — яны “партызаны”. Таму што трэба было выжыць. І ў гэтай сітуацыі, калі нацыя губляе энэргетыку, вельмі часта шмат кладзецца на жанчыну. Выжыць самой, выгадаваць дзяцей, дабіцца для іх кавалка хлеба, лепшай долі, абараніць. І беларускія жанчыны ўзвалі на сябе гэты цяжар і стагоддзяімі няслі і нясуць яго.
 
Гэта ўвогуле цудоўнае спалучэнне: знешняя прыгажосць — быўшы па ўсім свеце, магу сказаць, што гэта адны з самых прыгожых жанцын у свеце, — розум, характар, досвед, пачуццё такту, пачуццё суразмоўцы, псіхалагічнае пачуццё. Беларуская жанчына – гэта ўнікальная з’ява.
 
Нажаль, мы, мужчыны, вельмі вінаватыя перад вамі. Таму што мы не можам даць вам тое, чаго вы заслугоўваеце. Мы нават не можам даць вам магчымасць зарабіць тое, чаго вы заслугоўваеце. Таму што мы дапусцілі гэты тупы калгасны рэжым, які цяпер дабіраецца не толькі да вашага кашалька, але ўжо дабіраецца да жыццяў вашых дзяцей і да вашых жыццяў.
 
Вам прыйдзецца таксама ўдзельнічыць. Вам прыйдзецца таксама нешта рабіць для таго, как змяніць сітуацыю. Вы ўжо робіце. Шмат жанчына, цудоўных жанчын, разам з намі. Безумоўна, як стары афіцэр я разумею жанчын трошкі па-іншаму. Але адначасова як палітык, як грамадскі лідэр, я разумею, што гаворка не павінна ісці пра падарункі. Вы павінны не только несці адказнасць, але і браць уладу і магчымасці. Самім вырашаць тое, што павінны вырашаць. Павінны быць забеспечаны сапраўдная роўнасць, сапраўдныя правы. Таму што мужчына вельмі часта больш абаронены, чым жанчына.
 
Але да гэтага цяжару трэба правы, трэба ўладу. Я не прыхільнік нейкіх квотаў. Але змагайцесь за свабоду, а потым на сумленных выбарах ідзіце ва ўладу і рабіце Беларусь лепшай! У вас атрымаецца вельмі добра.


About The Author