Рэпрэсіі супраць анархістаў у Кобрыне

У 14.00, 20.04.2019, у вёске пад Брэстам спецыяльным атрадам міліцыі хуткага рэагаваньня быў зачышчаны лягер анархістаў.

11 чалавек былі зьбіты і брутальна затрыманы, закаваныя ў кайданы. Пазней іх адвезлі ў мясцовы раўс, дзе працягнулі зьбіваць, лаяць і пагражаць. Некаторых катавалі акунаючы галавой ў туалет. Пры гэтым ніякіх паказаньняў ці тлумачэньняў не патрабавалі. Толькі перапісвалі асабістыя дадзеныя.

Маладзёнаў прымушалі прайсці наркалагічную экспертызу. Тыя, хто не адмаўляўся, пачулі, што у іх нібыта нешта ёсьць у крыві. Хаця ніхто з маладзёнаў не ўжывае кантраляваныя рэчы. (Відавочна правакацыя)
Сярод затрыманых былі непаўналетнія а таксама дзяўчына.

Пазней адпусцілі 5 чалавек. Ніякіх пратаколаў не складалі, тлумачэньняў не далі.

Такім чынам зараз у ІЧУ, горад Кобрын, знаходзіцца 6 актывістаў анархічнага руху, зьбітых, без інфармацыйнай і юрыдычнай дапамогі. Мажліва іх катуюць.

Заклікаем да распаўсюду інфармацыі і салідарнасьці.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА