Ад імя Народнай Грамады сардэчна віншуем Вас з Днём Аднаўлення Незалежнасці! 11 сакавіка – гэта не проста дата ў календары, а сімвал мужнасці, вытрымкі і нязломнай веры ў свабоду літоўскага народа, які назаўсёды ўвайшоў у гісторыю як яркі прыклад барацьбы за самавызначэнне. Для нас, беларусаў, якія бачаць у Літве прыклад цвёрдасці і самастойнасці, гэтае свята мае асаблівае значэнне.
Прынятая 11 сакавіка 1990 года Дэклярацыя аб аднаўленні незалежнасці Літвы стала натхненнем для многіх народаў, якія імкнуліся да вызвалення ад таталітарных рэжымаў. Гэты дзень – сімвал надзеі і ўвасабленне жадання свабоды, што рэзаніруе з нашымі ўласнымі імкненнямі.
Мы, у Народнай Грамадзе, высока цэнім падтрымку, якую Літва аказвае беларускаму народу ў яго барацьбе за дэмакратыю і незалежнасць. Ваша салідарнасць і гатоўнасць прытуліць тых, хто вымушаны пакінуць сваю радзіму з-за палітычных пераследаванняў, сведчаць аб вашых высокіх маральных прынцыпах і гуманізме.
Няхай гэты дзень стане для вас крыніцай натхнення і сілы ў далейшай барацьбе за свабоду, прагрэс і дабрабыт Літвы! Жадаем вам міру, згоды і росквіту!
Прэс служба Народная Грамада.