У Цэнтрвыбаркаме адным з першых была зарэгістравана ініцыятыўная група 68-гадовага гомельскага пенсіянера Уладзіміра Няпомняшчых.
Нагадаем, што Уладзімір Няпомняшчых лічыцца “кандадатам пратэста” і ўваходзіць у каманду палітыка Мікалая Статкевіча.
Уладзімір Няпомняшчых: Некалькі нечакана, што маю ініцыятыўную групу зарэгістравалі. Дарэчы, яна не вельмі вялікая, у ёй разам са мной 134 чалавекі. Гэта тыя людзі, якія мяне падтрымлівалі падчас апошніх парламенцкіх выбараў, дзе я таксама вылучаў сваю кандыдатуру. Магчыма, таму і зарэгістравалі, што група адносна невялікая.
Радыё Рацыя: На які вынік разлічваеце? Уладзімір Няпомняшчых: Як вядома, я – “кандыдат пратэста”, і буду заклікаць да таго, каб дзеючы беларускі кіраўнік не прымаў удзел у гэтай кампаніі. Таксама Лідзія Ярмошына не павінна кіраваць Цэнтрвыбаркамам. Калі ж яны, як кажуць, застануцца пры пагонах, то буду заклікаць людзей на мірны пратэст. Мне падаецца, гэтую ўладу змяніць праз выбары проста немагчыма. Па той простай прычыне, што выбараў у краіне даўно няма. Яны самі малююць неабходныя лічбы, а ўсе астатнія ўдзельнікі выбарчага працэса – гэта проста цацкі ў палітычнай гульні.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя