А. Круткін: Канібалы-лукашысты зжэрлі палову Гамбіі і Джыбуці (ВВП).

Зомби жуют всухомятку, а вампиры сугубо пьют. Комплексно надо питаться, и поэтому я совмещу.
Група Кровосток

У Беларусі ідэолагі зарабляюць па 1 тысячы даляраў у месяц. А ў Беларусі каля 10 тысяч ідэолагаў. Гэта каля 120 мільёнаў даляраў у год і больш за 1 мільярда $ за 10 год.

Прапаноўваю: звольніць усіх ідэолагаў і легалізаваць прастытуцыю. 10 тысяч прастытутак прынясе куды значна больш карысці беларускаму грамадству, чым ідэалагічныя “работнікі”.

У Беларусі больш за 100 тысяч міліцыянераў. У сярэднім яны атрымліваюць прыславутыя па-пяцьсот. Долараў. У месяц міліцыянты маюць ад беларускіх падаткаплацельшчыкаў 50 мільёнаў даляраў. За год цягнуць з бюджэту 600 мільёнаў $. За пяцігадовы “прэзыдэнцкі” тэрмін Лукашэнкі – тры мільярды даляраў! Калі мянтоў скараціць на 50%, а Лукашэнка пасадзіць як мінімум на 5 год, але не на трон, а ў турму, краіна атрымае свабодных 1,5 мільярда зялёных.

Тысячы БРСМ-аўскіх сакратароў таксама цягнуць штогод з бюджэту мільёны баксаў, не прыносячы нічога грамадству ўзамен. БРСМ патрэбна расфарміраваць і вызваліць з ручак лейценанцікаў лукашысцкай сістэмы дзесяткі мільёнаў даляраў.

Дзяржаўныя “прафсаюзы” – гэта не прафсаюзы. Чалавек наймальніка не можа абараняць працоўнага ад наймальніка. У капіталістычнай краіне гэта выглядала б так: зяць Рокфелера абараняе рабочых яго завода ад свайго цесця. Не лагічна? Вось так і ў Беларусі. Цівун не можа абараняць сялянаў ад пана. Цівун – гэта слуга пана якому плоцяць грошы каб ён гнабіў сялянаў, а не ратаваў іх ад рабаўладальніка. А гэтыя тысячы і тысячы “прафсаюзных” надглядчыкаў на лукашысцкіх плантацыях за сваю “працу” маюць мільёны даляраў у год.

Калі Беларусь вызваліць ад дзесяткаў тысяч лукашысцкіх нахлебнікаў, то краіна атрымае за 1 год дакладна каля некалькіх мільярд $ USD. А гэта ВВП якой-небудзь Гамбіі, альбо Джыбуці. Ідэолагі, большасць супрацоўнікаў МУС, БРСМаўцы, дзяржаўныя “прафсаюзнікі”, лукашысцкая арганізацыя “Белая русь” – гэта вампіры, зомбі, і канібалы на целе беларускага грамадства. А.Круткін,

18.02.2019.

About The Author