Блогер “Шэры кот” не выйшаў на свабоду
28 лістапада 2024 сябры і паплечнікі чакалі Змітра Казлова на свабодзе. Менавіта ў гэты дзень актывіст павінен быў выйсці з месц пазбаўлення волі, пасля 4, 5 гадоў палону. Аднак цуда не адбылося. Ужо на 29 лістапада было прызначана чарговае судзілішча над Змітром па 411 артыкулу КК РБ (злоснае непадпарадкаванне супрацоўнікам калёніі).
Якое пакаранне прызначылі Шэраму Кату па дадзенаму артыкулу – яшчэ невядома; ад года да двух пазбаўленьня волі прадугледжвае сумна вядомы 411 артыкул.