Лідэры апазыцыі і крыміналкі.

Давайце высветлім, каго з сучасных 13 лідэраў апазіцыі лукашысцкі рэжым лічыць найбольш небяспечным. Для гэтага прапануем зрабіць рэйцінг судзімасці.

1. Андрэй Дзмітрыеў (рух “Гавары праўду”) – 1 крыміналка (2 гады ўмоўна).
2. Аляксей Янукевіч (партыя БНФ) – 0 крыміналак.
3. Рыгор Кастусёў (партыя БНФ) – 0 крыміналак.
4. Віталь Рымашэўскі (партыя БХД) – 1 крыміналка (не дайшла да суду).
5. Павел Севярынец (партыя БХД) – 3 крыміналкі (Першая: два месяцы ў ізалятары, крыміналка зачынена, два разы па 3 гады хіміі).
6. Анатоль Лябедзька (партыя АГП) – 1 крыміналка (2,5 месяцы ў ізалятары, справа не дайшла да суду).
7. Мікалай Казлоў (партыя АГП) – 0 крыміналак.
8. Юрый Губарэвіч (рух “За свабоду”) – 0 крыміналак.
9. Ігар Барысаў (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)) – 0 крыміналак.
10. Сяргей Калякін (Партыя левых “Справядлівы свет”) – 0 крыміналак.
11. Мікалай Статкевіч (партыя “Народная грамада”) – 3 крыміналкі (першая: штраф, другая : 3 гады хіміі, трэццяя : 6 год турмы).
12. Юрый Беленькі (Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ) – 0 крыміналак.
13. Сяргей Чэрачэнь (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада) – 0 крыміналак.

Такім чынам, бачна, што найбольшую пагрозу для дыктатара сярод кіраўніцтва апазыцыйных арганізацый уяўляюць дзве асобы: Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.

Раней вельмі часта таксама заводзілі угалоўныя справы на экс-лідэраў Маладога фронту Змітра Дашкевіча – 5 крыміналак (2 з іх падчас знаходжання ў турме), Артура Фінькевіча (2 крыміналкі), Насту Дашкевіч (Палажанку) – 2 крыміналкі , палітыка Андрэя Клімава – 3 крыміналкі, прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча – 2 крыміналкі, праваабаронцу Валерыя Шчукіна – 2 крыміналкі, вялікія тэрміны давалі наступным палітыкам: Аляксандру Казуліну – 5,5 гады, Дзмітрыю Вусу – 5,5 гады, Андрэю Саннікаву – 5 год, праваабаронцу Алесю Бяляцкаму – 4,5 гады. Таксама вялікія тэрміны атрымлівалі і фігуранты “справы анархістаў” : Мікалай Дзядок – 2 крымінальныя справы (агулам: 5,5 год зняволення), Ігар Аліневіч – 8 год, Яўген Васьковіч – 7 год , Аляксандр Францкевіч – 3 гады.

Многія з гэтых дзеячоў пасля рэпрэсій альбо эмігравалі, альбо сталі меньш радыкальнымі (напрыклад, З.Дашкевіч), альбо увогуле завязалі з палітыкаю.

З усяго вышэйпералічанага бачна, што на сённяшні дзень Мікалай Статкевіч самы небяспечны з беларускіх дзеячоў вораг для А.Лукашэнкі.

А.Круткін, 11.01.2019.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА