26 ЛЮТАГА, 18.00 – СУСТРАКАЕМСЯ З ПАРТРЭТАМІ ПАЛІТВЯЗНЯЎ НА КАСТРЫЧНІЦКАЙ
Сябры мае, тут сур’ёзная справа.
Святаслава Барановіча ( ён абараняў удзельнікаў недармаедскіх маршаў у 2017-ым, далі 3 гады калоніі) за прыдуманыя “парушэнні” перавялі на турэмны рэжым. Так званая “крытка”. Гэта азначае, што чалавек у поўнай ізаляцыі, можа нават ня бачыць неба прынамсі 1 год і сем месяцаў – да канца тэрміну.
Святаслаў пайшоў на тры гады за кратамі, каб абараніць нас.
Ці зможам мы разам падтрымаць яго?
Іншых хлопцаў ціснуць па калоніях, адпраўляюць у штрафныя ізалятары, здзекуюцца.
Форум “Свабоду палітвязням!” прыняў рашэнне ў аўторак 26 лютага а 18.00 выйсьці з партрэтамі Барановіча, Алеся Юркойця, Міхаіла Жамчужнага, іншых палітвязняў на Кастрычніцкую плошчу.
СВАБОДУ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫМ БЕЛАРУСІ!
П. Севярынец
На фота: Святаслаў Барановіч.