Мікалай Статкевіч: Канец “незалежнай” дыктатуры
Дыктатура — вельмі затратная сістэма ўлады, бо кантроль над народам каштуе вельмі шмат, а несвабодная эканоміка стварае найперш убыткі. Таму для стабільнага існавання дыктатурам неабходны вялікія рэсурсы. Значныя радовішчы нафты, напрыклад. Альбо шматлікая пакорлівая “чалавечая нафта”, як у Паўночнай Карэі. У Беларусі няма вялікіх радовішчаў нафты. Пры спробе ператварыць насельніцтва ў “чалавечую нафту” яно пачынае разбягацца…