Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу канстатуе, што правячы рэжым узмацняе ціск на лідараў БНК.

Па сфабрыкаванай справе асуджаны да 4 гадоў абмежавання волі кіраўнік эканамічнай камісіі Рады БНК Генадзь Фядыніч.

Відавочная спроба фабрыкацыі крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні інфармацыйнай камісіі Яўгена Афнагеля.

Пасля шэрагу адміністрацыйных арыштаў крымінальным пераследам пагражаюць старшыні праграмнай камісіі Уладзіміру Някляеву.

Старшыня арганізацыйнай камісіі Рады БНК Мікалай Статкевіч па вызваленні з 5-гадовага зняволення займеў 8 год “судзімасці” з пагрозай новай крымінальнай справы за “парушэнні рэжыма нагляду”.

Непагашаную судзімасць мае таксама старшыня міжнароднай камісіі Андрэй Саннікаў, які змушаны быў пакінуць краіну пасля наўпроставых пагроз дыктатара.

Крымінальны пераслед наўпрост звязаны з маючымі адбыцца прэзідэнцкімі «выбарамі». Мэта: не даць магчымасці лідарам БНК, здольным арганізаваць супрацьдзеянне фальсіфікацыям, узяць удзел у выбарчай кампаніі кандыдатамі ў прэзідэнты.

Рэжым выкарыстоўвае незаконныя “судзімасці” сваіх апанентаў, каб абмежаваць іх у выбарчых правах, хаця Канстытуцыя не прызнае такога абмяжавання.

Кіраўнік рэжыма ўжо выказаў сваё жаданне “…правесці выбары так, каб нават думкі пра альтэрнатыву не ўзнікала”.

Менавіта дзеля гэтага ён праводзіць папярэднюю зачыстку сваіх рэальных супернікаў, каб пакінуць у выбарчых бюлетэнях толькі фіктыўных канкурэнтаў. Як гэта было на “выбарах” 2015 года.

Яго ўжо не задавальняе проста фальсіфікацыя вынікаў “выбараў”, ён пачаў фабрыкаваць змест выбарчага бюлетэня, пазбаўляючы людзей сапраўднага выбару.

Мы заяўляем, што будзем адстойваць права людзей галасаваць на выбарах за тых лідараў, якім яны давяраюць. Без папярэдняй уладнай цэнзуры спіса кандыдатаў. Мы таксама будзем бараніць канстытуцыйнае права незаконна рэпрэсаваных палітыкаў быць выбранымі.

Каб дамагчыся сапраўдных выбараў і перамагчы, трэба спачатку адстаяць сваё права галасаваць за сапраўдных лідараў перамен.

Уладу – народу!
Жыве Беларусь!

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса
20.12.2018, г. Мінск

Автор плаката – Александр R. Sean Орешонок

 

2 thoughts on “АДСТАІМ СВАЁ ПРАВА НА ВЫБАР!

  1. ГРАМАДЗЯНIН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ.
    Крымінальны пераслед наўпрост звязаны з маючымі адбыцца прэзідэнцкімі «выбарамі». Мэта: не даць магчымасці лідарам БНК, здольным арганізаваць супрацьдзеянне фальсіфікацыям, узяць удзел у выбарчай кампаніі кандыдатамі ў прэзідэнты. Кіраўнік рэжыма ўжо выказаў сваё жаданне “…правесці выбары так, каб нават думкі пра альтэрнатыву не ўзнікала”. Яго ўжо не задавальняе проста фальсіфікацыя вынікаў “выбараў”,….. . ТОЕСТЬ “НАРОДНАЯ ГРАМАДА” ПРИЗНАЁТ ЧТО ВЫБОРОВ НЕТ ! И ЧТОЖЕ ОНА СОБИРАЕТСЯ ДЕЛАТЬ ДЛЯ УСТРАНЕНИЯ ЭТОЙ ПРОБЛЕМЫ? НИЧЕГО, ОНА ДУМАЕТ КАК ПРИНЯТЬ УЧАСТИЕ В ВЫБОРАХ БЕЗ ВЫБОРА. Мы заяўляем, што будзем адстойваць права людзей галасаваць на выбарах за тых лідараў, якім яны давяраюць. Каб дамагчыся сапраўдных выбараў і перамагчы, трэба спачатку адстаяць сваё права галасаваць за сапраўдных лідараў перамен.
    Жыве Беларусь! ГРАМАДЗЯНЕ ДЭМАКРАТЫ, каб дамагчыся сапраўдных выбараў, патребна разпрацавать закон аб выбарах, паводле якога фальсіфікацыя буде не магчыма !!! Дзе грамадзянiн буде ставiть подпiс за кандыдата а не за атрымане паперкi. I маць права кантролю свайго голасу. Затым, дамагчыся прыняцця закону да выбарав. Жыве Беларусь! Грамадзяне Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.