Алесь Круткін: Лютаўскія тэзісы

На мой погляд, для грамадзян Беларусі патрэбныя простыя і актуальныя праграмныя пункты пазытыўных пераменаў у іх жыцці. Напрыклад:
1. Вярнуць ільготны праезд студэнтам.
2. Вярнуць у працоўны стаж тэрміновую службу ў войску, знаходжанне ў дэкрэце, вучобу.
3. Ліківідацыя БРСМ, дзяржаўных прафсаюзаў, ідэолагаў.
4. Скарачэнне міліцыі на 50%.
5. Паступовы пераход арміі на кантрактную аснову ( з паэтапным змяншэннем праходжання тэрміновай службы да 6 месяцаў, ліквідацыя дзядаўшчыны).
6. Адмена прымусовага размеркавання ( з захаваннем дабраахвотнага).
7. Бясплатная медыцына (а не дэ-факта платная, як зараз).
8. Бясплатная вышэйшая адукацыя ( за кошт вызваленых грошаў ад дармаедаў з БРСМ, ідэолагаў, скарачэння міліцыі, і інш.).
9. Падвышэнне пасобій па беспрацоўю.
10. Скасаванне дэкрэта аб “туніядцах”.
11. Падвышэнне мінімальнай заробчай платы.
12. Амністыя па артыкулу 328 для амаль 20 тысяч маладзёнаў.
13. Скасаванне ЛТП.
14. Рэформа мясцовага самакіравання. Выбары мясцовай улады.
15. Фарміраванне выбарчых камісій з абсалютна ўсіх палітычных сілаў краіны.
16. Пашырэнне студэнцкага самакіравання. Выбары кіраўніцтва ўніверсітэтаў студэнтамі і выкладчыкамі.
17. Спыненне падвышэння пенсійнага ўзросту.
18. Рэальны падзел улады на тры раўзначных галіны: выканаўчую, заканадаўчую, і судовую.
19. Павяртанне школьных ўрокаў па гісторыі Беларусі на беларускую мову навучання.
20. Захаванне нейтральга статусу Рэспублікі Беларусь (як тое і прадугледжана Канстытуцыяй).
21. Спрашчэнне візавага рэжыму з краінамі Еўрасаюзу.
22. Уваход Беларусі ў Савет Еўропы (з магчымасцю грамадзянам краіны бараніць свае правы ў Еўрапейскім судзе).
23. Пашырэнне студэнцкага абмену праз праграму Эразмус.
24. Мараторый на смяротнае пакаранне (дзеля таго каб Беларусь прынялі ў Савет Еўропы).
25. Дэбюракратызацыя стварэння і вядзення малога і сярэдняга бізнэсу.

А. Круткін, 22.02.2019

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА