Актывісты грамадзкасьці – за чыстае паветра ў Наваполацку
У Наваполацку 30 студзеня адбылася экалягічная канфэрэнцыя на тэму «Забруджваньне паветра ў горадзе Наваполацку». Ініцыятарам канфэрэнцыі выступілі беларускія праваабаронцы. Імпрэза праходзіла ў канфэрэнц-залі гатэлю «Дружба» на беразе Дзьвіны. Канфэрэнцыя сабрала мясцовых актывістаў розных грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, каля 20 чалавек. Гасьцямі і выступоўцамі былі: эколяг міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «Экалёгія-Права-Чалавек» з Украіны Аляксей Васілюк і кіраўнік…