Аляксандр Лазараў: Беларусь у пастцы Масквы, мы павінны абараніць краіну

Аляксандр Лазараў ідзе на “выбары” ад Народнай Грамады, таму што Беларусь можа ў любы момант згубіць незалежнасць. Масква, без чыіх датацый рэжым Лукашэнкі не можа існаваць, патрабуе інкарпарацыі краіны. Аляксандр Лазараў лічыць, што патрыёты павінны рыхтавацца да абароны незалежнасці.