Мікола Дзядок: Дзяржава-грантасмок і яе абаронцы

Беларускі пагранічны камітэт за 2015-2017 гады атрымаў ад ЕС грантаў на 2 млн даляраў для абсталявання мяжы: экіпіроўка салдатаў, транспарт, сістэмы відэаназірання і г.д. Аб гэтым піша рэсурс OCCRP. Усе гэтае абсталяванне потым прама ці ўскосна было ўжыта ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Адзін тэлеграм-канал, які некаторыя асацыюць з Нашай Нівай, напісаў разгромны адказ на гэты артыкул. Маўляў: ЕС спансуе Дзяржпагранткамітэт, каб у ЕС не хлынулі мігранты (о, гэтыя агідныя мігранты!), а таксама кажа, што лепш хай фінансуе ЕС чым ФСБ. І называе артыкул “прямым саботажем государства” (як быццам нешта дрэннае, сабатаж дзяржавы – адзіна дзейсны метад барацьбы ва ўмовах аўтарытарызма). І падсмоўвае: “статья написана за грант!”, пры гэтым прыплёўшы да аўтарства артыкулу Human Constanta

Тут жа аўтары самі сабе супярэчаць: беларускай дзяржаве атрымоўваць гранты можна, а праваабаронцам – не?

То бок аўтары лічаць, што дзеля нацыянальных інтарэсаў (чытай, інтарэсаў набліжаных да Лукі эліт) можна і пацярпець палітычныя рэпрэсіі. Не страшна, што пастаўленае ЕС абсталяванне будзе выкарыстована супраць уласных жа грамадзян (я ўжо не кажу пра рэпрэсіі супраць мігрантаў, якія, калі што, таксама людзі), галоўнае каб гэтае месца не заняло ФСБ.

Карацей яшчэ раз упэўніўся, што нацыяналісты, якія мысляць у такім накірунку, не сёння заўтра стануць побач з АМАПам для падаўлення беларускага Майдану. Бо Лука ж “гарант незалежнасці Беларусі”, як сказаў адзін журналіст усё той жа Нашай Нівы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.