12 жніўня – дзень нараджэння Мікалая Статкевіча

Featured Video Play Icon

Сёння Мікалаю Статкевічу спаўняецца 65 гадоў. Аднак ён сустракае дзень народзінаў за кратамі.

Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020 года, калі ён ехаў на Камароўку на перадвыбарчы пікет.

З 23 чэрвеня Мікалая Статкевіча судзяць у Гомельскім СІЗА-3 разам з Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лёсікам, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым і Уладзімірам Цыгановічам.

Іх абвінавачваюць у “арганізацыі беспарадкаў у Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”.