
Яўген Вільскі. Чатыры гады ў Літве. Гэта велізарны кавалак жыцця, які прамільгнуў, як адзін дзень. 19 сакавіка 2021 года (за тыдзень да Дня Волі) за мной прыйшлі. Хоць я чакаў гэтага штодня, але ўсё роўна было нечакана. Вельмі ранні настойлівы званок у домафон. Усё зразумела. Поўная разгубленасць — не паспеў сысці, хоць і папярэджвалі, амаль…