Коаліцыя беларускіх палітычных партый Народная Грамада, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Краіна д…

*

Коаліцыя беларускіх палітычных партый Народная Грамада, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Краіна для жыцця, Кампанія “Еўрапейская Беларусь” і праваабарончая арганізацыя “Вясна” ініцыявалі і правялі ў Еўрапейскім Парламенце канферэнцыю аб лідарах беларускага Супраціву, якія знаходзяцца ў зняволенні.
“Шлях да свабоды цаной свабоды”.
Канферэнцыя стала магчымай дзякуючы падтрымцы еўрапейскіх дэпутатаў Пятраса Ауштравічуса і Тэйса Ройтэна, даўніх і пастаянных сяброў Беларусі.
Тэма выклікала вялікую цікавасць.
Імёны Н. Статкевіча, П. Севярынца, С. Ціханоўскага, А. Бяляцкага, П. Шарэнда-Панасюк і іншых беларускіх герояў вярнуліся ў парадак дня еўрапейскай палітыкі.
Усе месцы ў зале былі занятыя. Асаблівая ўвага была ад польскіх еўрадэпутатаў, іх было шмат.

Рэакцыя новага складу Еўрапейскага Парламента на нашу агульную беларускую боль выклікае надзею, што мы не кінутыя, нічога не забыта і старонка не будзе перагорнута так, як хоча рэжым.

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА