Владимир Некляев: День рождения Николая Статкевича

image_pdfimage_print

Знаменитый поэт и один из лидеров БНК Владимир Некляев поздравил с днём рождения председателя Народной Грамады и кандидата в президенты от БНК Николая Статкевича. Политику исполнилось 63 года. Владимир Некляев написал на своей странице в Facebook

Дзень народзінаў Міколы Статкевіча.

Як на кожнай беларускай рацэ, гэтак і на рацэ майго дзяцінства Вяллі левы бераг палогі, правы – круты. І ўсе купаліся пры левым. Зручна, бяспечна. Як сёння апазіцыі пры “дыялогу” і каве пры ім. 
Толькі Стась Цвікевіч пераплываў на бераг правы і скакаў там з кручы ў вір. Для гэтага трэба было мець смеласць, але тыя, хто плаваў пры левым беразе, хто быў слабы ў каленьках, каб скочыць з кручы ў вір, не казалі, што Стась смелы. “Вырабляецца, паказацца хоча”, – казалі пра яго “левыя”.

Калі мы былі ў 8-м класе, сям’я Стася пераехала ў іншы горад – і правы бераг Вяллі апусцеў. Стась адзін запаўняў яго так, як усе астатнія левы запаўнялі…

З днём з’яўлення ў Божым свеце, спадар Мікола!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.