Алесь Круткін: Да мяне прыйшла міліцыя

Ад актывіста Алеся Круткіна, які актыўна заклікаў мінчукоў на малебен у абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі прэзідэнта, некалькі дзён няма ніякіх звестак. На сувязь з сябрамі ён не выходзіць, на паведамленні не адказвае. Магчыма, Круткіна затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Апошні пост, якім ён падзяліўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку – лаканічны: “Да мяне прыйшла міліцыя”.

А вось на старонцы Круткіна Укантакце інфармацыі болей:

“Учора ўвечары, 15.04. да маіх бацькоў у аграгарадок Захарнічы (Полацкі раён) прыехала 8 (!) супрацоўнікаў міліцыі і КГБ. Шукалі мяне. Аблазілі дом, усе памяшканні, падвал, нават хлеў і іншыя прысядзібныя пабудовы. Я на той момант ужо быў у Мінску, каб мірна выказаць сваю нязгоду руйнаванню месца сталінскіх рэпрэсій у Курапатах і падтрымаць беларускіх палітвязняў. Каля адміністрацыі псеўдапрэзыдэнта Беларусі. Сёння зранку мяне каля дома таксама чакала міліцыя. Відаць мяне жадаюць затрымаць за заклік у СМІ прыйсці да адміністрацыі дыктатара на мірны малебен. Калі ўчора раптам мне дома што-небудзь падкінулі, то я заяўляю, што ні наркотыкаў, ні зброі ў мяне няма і не можа быць у прынцыпе. Веласіпеды я таксама не краду».

Нядаўна Алесь Круткін аднавіў свой блог “Самакруткін” на ютуб-канале, дзе змяшчае вострасацыяльныя ролікі.

Крыница: Алесь Круткін: Да мяне прыйшла міліцыя

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.