Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю. У паведамленьні Эўрапалямэнту аб прэміі гаворыцца, што ўзнагароду атрымае група дзеячоў дэмакратычнай апазыцыі, у тым ліку палітвязень Мікалай Статкевіч, а таксама Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава, Вераніка Цапкала, Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, зьняволены муж Сьвятланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі, заснавальнік тэлеграм-каналу Nexta Сьцяпан Пуціла, Алесь Бяляцкі з праваабарончай арганізацыі «Вясна»…