ГЭБІСТЫ ЗАМУРАВАЛІСЯ

Вечарам 29 кастрычніка, каля параднага ўваходу ў галоўны будынак КГБ на цэнтральным праспекце сталіцы, самыя годныя і мужныя патрыёты правялі акцыю памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Мерапрыемства па форме мемарыяльнае, але па сэнсу, безумоўна, палітычнае. Бо НКВД менавіта па палітычным “абвінавачванням” знішчыла сотні тысяч нашых суайчыннікаў – сялян, рабочых, інтэлігентаў.

Акцыя са свечкамі так напалохала афіцыйных пераемнікаў сталінскіх катаў, што яны нават парадны ўваход у свой будынак замуравалі.

І гэта правільна – няхай памятаюць пра адказнасць і баяцца. Каб, ратуючы свайго гаспадара ад народнай нянавісці, зноў не пачалі масавыя рэпрэсіі. Бо аднымі вершамі і крыжамі ў лесе за кальцавой мы іх не спынім.

Слава героям!

Жыве Беларусь!

About The Author

НАРОДНАЯ ГРАМАДА