КАБ ЗАХАВАЦЬ КРАІНУ

Звычайна ў несвабодных краінах нават дэкаратыўныя "апазіцыя" і "парламент" маюць сэнс. Персаналістскія дыктатуры валяцца раптоўна і рэзка. Тады ўсе раней імітацыйныя органы і інстытуцыі раптам набываюць значэнне сапраўдных.

Але Беларусь у іншай геапалітычнай сітуацыі. Мы пад каласальным уплывам з Усходу. Да таго ж, звычайныя людзі бачаць сітуацыю так - ненавідзімы большасцю блазан ва ўладзе, паслухмяныя блазны ў "апазіцыі", блазны з Захаду з іх дэкаратыўным дыялогам са злачынцам. І толькі ў Крамлі "сапраўдны мужык". Пры такім раскладзе гэты "мужык" і задавальняе каласальны попыт нашага грамадства на альтэрнатыву, робіцца для большасці галоўнай надзеяй на перамены.

Людзі пераносяць свае адносіны да палітыкаў на іх ідэі. Дэградацыя зарэгістраванай апазіцыі ўплывае на стаўленне да яе праграм. Калі такое было, каб за "інтэграцыю" з РФ - 65%? І гэта напярэдатні сацыяльнага выбуху. Мы так краіну згубім.

БНК і Народная Грамада імкнуцца паказаць сябе сапраўднай альтэрнатывай рэжыму. Пры адсутнасці сапраўдных выбараў, мы выходзім на вуліцы і змагаемся за правы людзей. Каб яны бачылі, што патрыёты гатовы на ахвяры за народ.

Калі патрыятычныя сілы не зробяцца ў масавай свядомасці рэальнай і дзейснай альтэрнатывай уладзе, не заслужаць давер людзей, то для Беларусі застанецца адзін шлях - без альтэрнатыў у РФ.

Будзем мужнымі, каб абараняць правы людзей і захаваць Беларусь.

М. Статкевіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.