Максім Вінярскі: Сябры, не трэба ляманту

Сябры, не трэба ляманту – гэта не дапаможа. Гэтыя мярзотнікі разумеюць толькі сілу. Яны знішчаюць народны мемарыял у Курапатах, каб паказаць, што ў іх адзін святы запавет – жаданне дыктатара Лукашэнкі. Больш нічога святога для іх няма.

Нельга трываць гэткі здек. Трэба ўсвядоміць: не выйдзем – прайграем. Для гэтых ірадаў сама спроба гуляць “па правілах” – слабасць. Іх трэба тэрмінова гнаць ад улады, на ўсіх узроўнях. Гнаць так, каб трэсліся ад успамінаў з дзесятак год. Час імкліва сыходзіць.

Зло трэба спыняць, а не дамаўляцца з ім.

Масавы малебны сход у абарону Курапатаў – ля Катэдры Сьвята-Духавай, насупраць Ратушы, 7 красавіка, нядзеля, 12.00.