Марына Адамовіч: Дзікунства ў абыходжанні з медыкамі

Міністэрства аховы здароўя распарадзілася выпісаць з лякарняў пацыентаў першага кантакту на амбулаторны нагляд, а таксама пацыентаў з лёгкай формай каронавірусу. Некаторыя лічаць, што гэта паспрыяе распаўсюду COVID-19.

Былая лекар, жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч лічыць, калі без папярэдняй медычнай сарціроўкі змяшчалі людзей першага кантакту ў стацыянары, то шматлікія падхапілі вірус менавіта ў лякарні. Горш за ўсё – адсутнасць каранціну і масавыя мерапрыемствы, якія праходзяць у краіне, дзе адбываецца масавае заражэнне:

– Масавае заражэнне – гэта не вось гэта, што іх зараз выпускаюць, у маім уяўленні, а тое, што ўлада да сённяшняга дня не прызнала існаванне праблемы, што ў нас лекуюць абсалютна дзікімі рэцэптамі наконт трактара, чаркі, скваркі і г.д. і што не прынятыя меры каранціннага характару на ўзроўні ўсёй краіны. Я не чула, прынамсі да сённяшняга дня, каб былі ў афіцыйным парадку забароненыя масавыя мерапрыемствы.

Цалкам гутарку слухайце на Радыё Рацыя