Памёр Уладзімір Неўмяржыцкі

13 лютага 2022 года ў 23 гадзіны на 52-м годзе жыцця ад анкалогіі памёр адзін з самых актыўных сябраў партыі Народная Грамада, кандыдат пратэсту па стратэгіі Мікалая Статкевіча, Уладзімір Неўмяржыцкі.

Мы ўсе захапляліся яго мужнасцю і сілай духу. Уладзімір да апошняга хаваў сваю хваробу, падтрымліваў сяброў і блізкіх. Апошнія тыдні ён знаходзіўся на лячэнні ў анкалагічным цэнтры, куды да яго штодня, да апошняга дня, з пагрозамі прыходзілі карнікі. Два апошнія гады, пачынаючы з красавіка 2020 г., ён перажыў мноства арыштаў і ператрусаў. Уладзімір адмовіўся пакідаць Беларусь: на яго апецы была састарэлая маці.

Уладзімір Неўмяржыцкі – гонар беларускай нацыі, сапраўдны Герой, які не сумняваўся, што мы пераможам і Беларусь будзе свабоднай. Ён высока нёс сцяг Народнай Грамады на маршах і акцыях, нягледзячы на небяспеку арыштаў і рэпрэсій. Яго смерць-непапраўная страта і вялікае гора для нас усіх.

Глыбокія спачуванні сям’і і блізкім Уладзіміра.

Прэзідыум Народнай Грамады