У Мінску прайшло паседжанне Рады БНК
![](https://hramada.org/eedoofty/2019/08/67478853_585356405204256_3860469184357990400_n.jpg)
Сёння ў Мінску прайшло паседжанне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэса. Прысутнічалі лідэры рэгіянальных кааліцый з абласных цэнтраў, а таксама з Слоніма, Мазыра, Салігорску, Барысава, Наваполацку, Маладзечна, Бабруйску, Пінску, Ліды і Шклова. Падвялі вынікі папярэдняй працы, абмеркавалі стратэгію дзеянняў на бліжэйшы час, “парламенцкую кампанію” і яе выкарыстанне.
Прынятыя некалькі заяваў, якія будуць апублікаваныя ў бліжэйшы час.