С. Паўлінковіч: Іх імёны ўжо ўпісаныя ў гісторыю

Набліжаецца сумная дата ў гісторыі нашай краіны. 24 лістапада 1996 года ў Беларусі адбыўся дзяржаўны пераварот і антыканстытуцыйны захоп улады. Адзін чалавек з грубымі парушэннямі канстытуцыі прысвоіў сабе ўсю паўнату ўлады: заканадаўчую, выканаўчую і судовую, тым самым злачынна працягнуўшы свае паўнамоцтвы на два з паловай гады.

Вынікі так званага рэферэндуму, як і ўсе астатнiя не былі прызнаныя сусветнай супольнасцю. Тагачасны старшыня цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар каб не дапусціць скочвання Беларусі да дыктатуры, быў гвалтоўна зрушаны са сваёй пасады, а ў наступстве выкрадзены і забіты (па загаду самі ведаеце каго). Таксама Юрый Захаранка, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадскі, Генадзь Карпенка, Алег Бябенін. Спіс доўгі. Яны змагалicя за тое, каб мы з вамi жылi ў вольнай i незалежнай краiне, менавіта за гэта і паплаціліся сваім жыццём.

Пры ўсталяванні ў Беларусi дэмакратычнай улады iм безумоўна паставяць помнiкi, іх імёны ўжо ўпісаныя ў гісторыю.

I няхай яно ведае, мы памятаем i нiколi гэтага не забудзем.

С. Паўлінковіч