Мікола Дзядок. Суд над Паліенкам: чаму захварэў суддзя і чаму паседжанне зрабілі закрытым

Пасля неадбыўшагася суду над Зміцерам Паліенкам (суддзя “захварэў”), куды я схадзіў як паплечнік Зміцера і як журналіст Новага Часу, прааналізаваў, чаму суд зрабілі закрытым і чым тлумачыцца раптоўная хвароба суддзі.

Коратка пра справу Паліенка:
– анархіста затрымалі 20 сакавіка 2018 года па абвінавачанню ў тым што ён пырснуў у твар газавым балончыкам мужыку, які ўдарыў яго ў твар.
– потым да справы дадалі яшчэ тры абвінавачання: адно графіці, “экстрэмісцкі” відэаролік у ВК і абраза на адрас міністра МУС Шуневіча
– агулам на Зміцера навесілі 4 артыкулы Крымінальнага кодексу
– яму пагражае да 10 год – працэс зрабілі закрытым (ні глядачам, ні журналістам уваход туды не дазволены)